Рассельгаснагляд незадаволены якасцю кантрабанднай каўбасы Ваўкавыскай вытворчасці?
Мясакамбінат запэўнівае, што ўвогуле не экспартуе мясныя вырабы ў Расійскую Федэрацыю.
Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце “Рассельгаснагляду”, у каўбасе “Аматарская араматная”, вырабленай Ваўкавыскім прадпрыемствам, знойдзеныя мезафільныя аэробныя і факультатыўна-аэробныя мікраарганізмы. Ведамства прыняло рашэнне паінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі пра выяўленыя парушэнні.
Ваўкавыскі мясакамбінат у адказ заявіў, што не экспартуе мясную прадукцыю з 21 чэрвеня 2013 года.
Такім чынам, недобраякасная каўбаса альбо моцна пратэрмінаваная (тэрмін яе прыдатнасці – 25 сутак), альбо ўвезена ў Расію кантрабандыстамі без ветэрынарных дакументаў, без накладной і без адпаведных умоваў захоўвання.
На мяжы Беларусі і Расіі няма ветэрынарнага кантролю, які б правяраў ветэрынарныя дакументы і сачыў за якасцю прадуктаў харчавання, што ўвозяцца ў суседнюю краіну.
Паводле http://volkovysk.by