Другі кірмаш аргразвіцця запрашае ўдзельнікаў

|

Кірмаш прадставіць беларускі рынак паслуг па арганізацыйным развіцці, пазнаёміць з існуючымі практыкамі, дасць прастору для абмеркавання тэндэнцый і выклікаў у развіцці арганізацый грамадскага сектара Беларусі.

 

Удзельнікі змогуць даведацца пра ваўчарную сістэму Біржы арганізацыйнага развіцця, якая дапамагае некамерцыйным арганізацыям атрымліваць фінансавую дапамогу на паслугі кансультантаў.

 

Першы Кірмаш арганізацыйнага развіцця, які прайшоў у кастрычніку мінулага года, сабраў пад адным дахам каля 160 удзельнікаў. Мерапрыемства апынулася запатрабаваным як сярод НКА, гэтак і сярод кансультантаў, што працуюць у трэцім сектары.

 

Арганізуе кірмаш Біржа арганізацыйнага развіцця. Біржа orgconsulting.by – сумесны праект найбуйнейшых беларусіх НКА, якія працуюць у сферы інстутыцыйнага развіцця грамадскага сектара. Прэзентацыі Біржы ў Гродне ў гэтым годзе праходзілі ўжо двойчы: зімой і вясной.

 

Прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый, якія хочуць даведацца пра паслугі ў сферы аргразвіцця, пазнаёміцца з лепшымі кансультантамі і іх паслугамі, могуць паўдзельнічаць у кірмашы, даслаўшы анкету на адрас orgconsulting.by@gmail.com да 14 кастрычніка 2013 г.

 

Кансультанты, якія хочуць прыняць удзел у кірмашы, прэзентаваць свае праграмы, паслугі, або зладзіць майстар-клас, павінны даслаць анкету на адрас orgconsulting.by@gmail.com да 1 кастрычніка 2013 г.


Па больш падрабязную інфармацыю можна звярнуцца па наступных адрасах:

 

Алена Харашэўская, кіраўнік праекта

+375 29 6909300, elena.khoroshevskaya@gmail.com


Ганна Іўчанка, каардынатар праекта

+375 29 3313828, hanna.ivchenko@gmail.com