Гарадзенцам раскажуць, што такое “ДОМ”

|

На працягу трох тыдняў выхаванцы Лідскага дзіцячага дома змешанага тыпу – дзяўчаты і хлопцы 12-16 гадоў – вучыліся тэхнікам імправізацыі і сучаснага танца. Дзіцячыя думкі, гісторыі і мары леглі ў аснову танцавальнай пастаноўкі “ДОМ”.

 

Цяпер, разам са шведскімі педагогамі, харэографамі і танцоўшчыкамі з Малдовы, Украіны і Беларусі, дзеці ездзяць па краіне, каб запрасіць гледачоў да дыскусіі. Што ж такое дом: будынак, кавалак зямлі, эмоцыі і ўспаміны?

 

     
 

Танцавальны спектакль “ДОМ” у Гродзенскай вобласці

 


Гродна

 

27 верасня 2013, 19.00

Гродзенскі абласны драматычны тэатр

Кошт квіткоў: 25 000 –  40 000 руб.


 

Шчучын

 

28 верасня 2013, 15.00

Раённы дом культуры

Уваход свабодны 

 
     

 

“ДОМ” – не першы спектакль Бэна Ворхама і Сібрыг Доктар у Беларусі.  У 2011 г. у Гродзенскім абласным драматычным тэатры Бэна Ворхам паставіў танцавальны перфоманс Change”, які затым паказалі ў шэрагу беларускіх гарадоў. На год раней шведскія харэографы разам з гарадзенскімі акторамі і танцорамі тэатра “Каракулі” стварылі харэаграфічныя спектаклі “Але не я…” і “Там, дзе вада цячэ ўгару”.