Гарадзенец трапіў у топ-10 самых паспяховых і ўплывовых беларусаў
У рэйтынгу гарадзенскі бізнесовец ад самага пачатку і ўвесь час ён падымаецца ўсё вышэй: у самым першым спісе ў 2007 годзе ён займаў 100 месца, у 2011 – ужо 39, а цяпер увайшоў у першую дзясятку.
“Ежедневник” паведамляе, што па выніках 2012 года “Контэ Спа” па атрыманым чыстым прыбытку амаль дагнала “Гродна Азот”.
Кіраўнік паспяховага экспартнаарыентаванага прадпрыемства раней быў звычайным настаўнікам. Напярэдадні крызісу 1998 года ён рызыкнуў інвеставаць у вытворчасць панчох, як вынік – зараз брэнд “Контэ” займае шостае месца ў рэйтынгу “БелБрэнд – ТОП 100 беларускіх брэндаў”, рынкавы кошт гандлёвай маркі ацэньваецца ў 47 млн долараў.
Здымак grodnonews.by