Прылёт Пуціна ў Гродна адкладаецца з-за непагадзі
Запланаваныя на сёння вучэнні пакуль не адмянялі.
Кіраўнікоў абедвюх дзяржаў чакаюць у Гродне ў любы момант.
З-за непагадзі расійскія журналісты, якія павінны былі прыбыць у Гродна першымі, каб асвятляць візіт свайго прэзідэнта, таксама спазніліся.
Іх борт планавалася прыняць у Гродне яшчэ ў 7.30.
Самалёт 2 гадзіны кружляў над аэрапортам, а пасля пілоты вымушаныя былі пасадзіць яго ў Мінску.
26 верасня Пуцін і Лукашэнка плануюць удзельнічаць у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2013”.
Паводле http://rbcdaily.ru