Лукашэнка і Пуцін адляцелі ў Калінінград

|

Акрамя Пуціна Гродна наведалі пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў ды міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу (ён прыляцеў напярэдадні). Самалёт расійскага прэзідэнта з-за цяжкіх матэаралагічных умоў прыляцеў у аэрапорт Абухава на тры гадзіны пазней чым запланавана. Самалёт, якім ляцелі журналісты з гэтак званага “крамлёўскага пула”, наогул мусіў сядаць у Мінску.

 

Пасля наведвання Гожскага палігона, прэзідэнты на адным самалёце скіраваліся ў Калінінград.

 

Падрыхтоўка да візіту Пуціна і забеспячэнне бесперапыннага руху картэжа прывялі да адчувальных транспартных праблем гарадзенцаў.

 

На здымку Пуцін і Лукашэнка назіраюць за заключным этапам вучэнняў на Гожскім палігоне

Здымак БелТА