Гарадзенец перавозіў 80 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт

|

Дакументы на табачныя вырабы адсутнічалі.

 

Яшчэ некалькі буйных партый цыгарэт за суткі гарадзенскія памежнікі затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы.

Грамадзянін Літвы спрабаваў вывезці з Беларусі праз пункт спрошчанага пропуса “Доцішкі” 1 060 пачак цыгарэт з беларускімі акцызамі.

Дзеля гэтага кантрабандыст абсталяваў у “Аўдзі” 4 схованкі.

Цыгарэты коштам 5 мільёнаў рублёў і аўто за 90 мільёнаў затрыманыя да рашэння суда.

 

Яшчэ 4 тысячы пачак цыгарэт  у васьмі карабах памежнікі знайшлі ў 150 м ад лініі мяжы.

Кантрабанда ацэненая ў 21 мільён рублёў.

 

Паводле http://gpk.gov.by