Распачатая крымінальная справа па факце бойкі на футболе ў Наваградку
На 20-ай хвіліне матчу, калі футбаліст «Цэментніка» Яўген Васілеўскі забіў гол у вароты суперніка, на поле стадыёна выбеглі каля 20 чалавек у масках і пачалі збіваць гледачоў.
Гледачы актыўна супраціўляліся, ім дапамаглі футбалісты.
Арбітр скончыў гульню, залічыўшы ФК “Навагрудак” тэхнічную паразу з лікам 0:3, а нападнікі здолелі пакінуць стадыён.
Іх дзеянні кваліфікаваны па ч.2 арт.339 КК (хуліганства, зробленае групай асоб).
У якасці падазраванага затрыманы жыхар Мінска 1992 года нараджэння, ягоных саўдзельнікаў шукаюць.
Следчыя высвятляюць мэты і матывы нападнікаў.
Пацярпелыя гледачы за медыцынскай дапамогай не звярталіся.
Паводле http://www.belta.by