Для самотных старых у Гродзенскай вобласці да канца года пабудуюць чатыры дамы

|

Новыя дамы адкрыюцца ў вёсках Крывічы Іўеўскага раёна, Партызанаўка – Слонімскага, Далёкія Лідскага раёна, пасёлка Гезгалы – Дзятлаўскага.

 

Пакуль такая форма падтрымкі самотных старых лічыцца нестандартнасай, але яна дае добрыя вынікі. Пенсіянеры самі вырашаюць, як выкарыстаць пенсію, з дапамогай сацыяльнага работніка вядуць хатнюю гаспадарку, калі маюць жаданне – працуюць на прысядзібным участку.

 

Дамы самастойнага сумеснага пражывання вымагаюць ад дзяржавы меньш сродкаў, чым стацыянарныя сацыяльныя ўстановы, а жыхарам дазваляюць адчуваць сябе адказнымі і самастойнымі.

 

Першы на Гарадзеншчыне дом самастойнага сумеснага пражывання працуе ў Смаргонскім раёне. У рэканструяваным будынку былога сельскага савета цяпер жывуць 10 самотных пенсіянераў.

 

Паводле belta.by  

Здымак wmeste.by