На польскай мяжы пачала працаваць асобная паласа для тых, хто зарэгістраваў VAT у інтэрнэце

|

Тыя, хто зарэгіструе рахункі TAX FREE у адмысловай электроннай сістэме, могуць цяпер скарыстацца асобнай паласой польскай Мытнай службы. Рахункі можна зарэгістраваць загадзя, а можна скарыстацца бясплатным Wi-Fi на мяжы. Таксама рахункі ў сістэме рэгіструюць і некаторыя крамы.

Польскія мытнікі спадзяюцца, што гэта дазволіць паскорыць хуткасць пропуску на мяжы. Паводле іх інфармацыі, ад пачатку 2013 года беларусы вывезлі з Польшчы тавараў на 630 мільёнаў злотых – каля 150 мільёнаў еўра. У мінулым годзе праз памежныя пераходы Падляшскага ваяводства замежнікі вывезлі тавараў на 200 мільёнаў еўра.

 

Паводле TVP Białystok

Здымкі mf.gov.pl