Зноў падаражэў газ, гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне

|

Тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічыўся з 68833,5 рублёў да 70898,5 за 1 Гкал.

 

Павышаны кошты на прыродны газ, які выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў, а таксама звадкаваны, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах.

 

Кошт 1 кубаметра газу для кватэр з прыборамі індывідуальнага ўліку, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд павялічылася з 358,8 да 404,3 рублёў (на 12,7%), у летні  перыяд – з 933,6 да 1232,4 рублёў (на 32,2%); пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў з 933,6 да 1232,4 рублёў (на 32,2%) незалежна ад сезона.

 

За газ кожны жыхар кватэры з газавай плітой без прыбораў індывідуальнага ўліку і з цэнтралізаваным гарачым водазабеспячэннем штомесяц будзе плаціць  не 7468,8 як раней, а 9850 рублёў.

Калі ў кватэры з газавай плітой ўсталяваны газавы воданагравальнік і адсутнічае цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне, аплата павялічыцца з 21472,8 да 28350 рублёў; пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка – з 12136,8 да 16000 рублёў.

 

Паводле http://afn.by

Здымак http://realt.onliner.by