Рух па вуліцы Будзёнага абяцаюць адкрыць 16 кастрычніка
На ім будуць спыняцца некаторыя аўтобусы, якія раней заязджалі на прывакзальную плошчу, а цяпер спыняюцца каля “Бірузы”.
Асноўныя працы ўжо скончаныя, усталяваныя светлафоры, дарожныя знакі, асвятленне, але адкрыццё руху вырашылі адкласці на 2 тыдні, каб даць магчымасць будаўнікам дакласці плітку на тратуарах і скончыць добраўпарадкаванне парковак.
Паводле праекта, уздоўж абнўленай вуліцы змогуць запаркавацца 350 аўто.
Здымак http://s13.ru