Хакеісты “Нёмана” разграмілі “Ліду” з лікам 5:0

|

Заўважную ролю ва ўчарашнім паядынку адыгралі гульцы “Нёмана”, якія бяруць удзел у гульнях КХЛ. Галявымі перадачамі партнёрам адзначыліся форварды Сяргей Дрозд і Станіслаў Лапачук. Абаронца Андрэй Коршунаў сам закінуў адну з шайбаў. Брамнік Ігар Брыкун запісаў у свой актыў шатаўт.

 

Шайбы: А.Усенка (Дрозд, Коршунаў, 5.38, у большасці); С.Коласаў (Дрозд, Лапачук, 9.48); І.Усенка (Андрушчанка, Баярчук, 25.45); Коршунаў (Крыстэк, Мацярухін, 53.30, у большасці); А.Усенка (Мацярухін, Крыстэк, 58.47).

 

Гульцы “Нёмана” займаюць першыя радкі табліцы бамбардзіраў экстралігі чэмпіяната Беларусі. Наперадзе – украінскі легіянер гродзенец Аляксандр Мацярухін, які набраў па сістэме “гол”+”пас” 22 (13+9) ачка. На другім месцы – чэскі форвард Яраслаў Крыстэк – 17 (5+12), на трэцім – Віктар Андрушчанка – 11 (8+3).

 

Турнірная табліца:

“Нёман” – 30 ачкоў (11 гульняў);
2. “Юнацтва-Мінск” – 23 (10);
3. “Хімік-СКА” (Новаполацк) – 21 (11);
4. “Шаxцёр” (Салігорск) – 15 (10);
5. “Металург” (Жлобін) – 15 (10);
6. “Гомель” – 14 (10);
7. “Брэст”- 14 (10);
8. “Ліда” – 11 (10);
9. “Віцебск” – 9 (10);
10.”Магілёў” – 1 (10).

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://forum.pressball.by