Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend ізноў прымае заяўкі

|

У выніку сацыяльнага галасавання і ацэнак адмыслоўцаў, каманды 20 праектаў змогуць сустрэцца з экспертамі, каб асабіста прадставіць свае ідэі. У фінале журы выбярэ пераможцаў. Папярэдне, фінал запланаваны на 3 лістапада.

 

Лепшыя праекты атрымаюць падтрымку ў памеры 500-1500 долараў ды іншыя ўзнагароды ад партнёраў конкурсу, змогуць знайсці інвестараў, аднадумцаў, атрымаць экспертную ацэнку сваёй ідэі.

 

У журы конкурса ўвайшлі: Юры Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Аляксандр Кулінковіч (лідар гурта Neuro Dubel), Аляксандр Патуцін (інвестар, сузаснавальнік стартап-руху ў Беларусі), Юры Гурскі (IT-прадпрымальнік, кіраўнік Sport.com), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Уладзімір Янковіч (дырэктар па развіцці Assistant.by), Алеся Абраменка (дырэктар MaeSens.by).

 

З праектамі, што атрымалі падтрымку ў першым конкурсе Social Weekend можна пазнаёміцца тут.

 

Конкурс арганізаваны інтэрнэт-платформай “МаеСэнс” і пляцоўкай новых праектаў Беларусі StartIdea.by.