За крадзеж бутэлькі каньяку гродзенцу пагражае да 4 гадоў пазбаўлення
Кошт напоя – 5 мільёнаў 539 тысяч рублёў.
Мужчыну хутка затрымалі на бульвары Ленінскага камсамолу супрацоўнікі аадзела аховы і патрульна-паставой службы.
Злодзей нідзе не працуе і раней ужо меў судзімасць.
За апошні крадзеж паводле ч.2 арт. 205 КК РБ яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Здымак http://im9.cz