Гарадзенскі гурт Pet Nihil выпусціў новы сінгл

| Без катэгорыі

Акрамя дзвюх рускамоўных кампазіцый (“Твои руины” і “В пламени ада”), сінгл утрымлівае таксама кавер на песню “Something in the way” гурта Nirvana. Яго мы і змяшчаем на “Тваім стылі”. Рэшту песень можна паслухаць на сайце гурта.

 

Альбом, які музыкі рыхтуюць да выхаду, стане чацвёртым у гісторыі каманды. Ранейшыя рэлізы Pet Nihil: “Tanatos” (2001), “Saint Lie” (2004), “Acoustic” (2010).

 

Гурт грае альтэрнатыўны кросоўвер, вытокі якога выразна ў гранжы, але адчуваецца таксама ўплыў панку ды хардкору.