Гарадзенскія анколагі атрымаюць ад Еўрасаюза 1.8 мільёна еўра
Досьведам абмяняюцца спецыялісты Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы і Ваяводскай грамадскай бальніцы Сувалак.
Агульны бюджэт праекта – 3,9 мільёна еўра.
Грошы пойдуць на навучанне персанала, развіццё інфраструктуры медыцынскіх установаў дзеля зніжэння смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў у жыхароў памежных тэрыторый.
На базе гродзенскага абласнога шпіталя створаць самастойнае прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне, дзе пацыентам змогуць аказваць першую дыягнастычную і медыцынскую дапамогу.
За сродкі праекта набудуць рэанімабілі, сучаснае медыцынскае абсталяванне, правядуць навукова-практычныя семінары і трэнінгі ў Польшчы і Беларусі, канферэнцыі па раннім выяўленні новаўтварэнняў, наладзяць транспамежнае тэлекансультаванне пацыентаў.
Плануецца ўкараніць новыя тэхналогіі, заснаваныя на фотадынамічнай дыягностыцы і рэнтгенаўскім абследаванні.
Праект разлічаны на 2 гады.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://img1.1tv.ru