Гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка запрашае на аўтарскі фотакурс
Курс каштоўны перадусім таму, што падобных адукацыйных праектаў, прысвечаных менавіта фотажурналістыцы, а не мастацкім ці пастановачным фота, даволі мала. Курс будзе складацца з тэарэтычнай і практычнай частак, кожны ўдзельнік у выніку здыме ўласную фотагісторыю.
У праграме курса:
– Асновы сучаснай фотажурналістыкі
– Фатаграфія ў газеце
– Якасці, неабходныя фотажурналісту
– Этыка фотажурналіста
– Аналіз інфармацыі, пошук актуальных тэм
– Навыкі візуальнага аповяду
– Праектнае мысленне
– Падрыхтоўка да здымак (збор інфармацыі, планаванне, усталяванне кантактаў, здымкі, адбор і рэдагаванне знятага матэрыялу, пабудова фотагісторыі)
– Зоркі сусветнай фотажурналістыкі. Фотаагенцтвы
Гэтым разам курс рэалізуецца ў рамках працы школы фатаграфіі, арганізаванай іншым вядомым гарадзенскім фатографам Яўгенам Бузуком тры гады таму. Дадатковую інфармацыю пра фотакурс “Уводзіны ў журналістыку” можна атрымаць на старонцы школы.
Паводле baj.by