“Прывалка” адчыніцца ў 8 гадзін раніцы 15 кастрычніка

|

15 кастрычніка пачне працу першы пускавы комплекс  аб’екта.

Прапускная здольнасць пункта пропуска пасля рэканструкцыі павінна павялічыцца ў 3 разы.

За суткі ў “Прывалцы” змогуць абслгоўваць 570 легкавых, 400 грузавых аўто і 30 аўтобусаў.

 

Паводле намесніка начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Віктара Гурэева, будаўнічыя працы на пераходзе працягваюцца, аднак гэта не перашкодзіць руху транспарта і пешаходаў праз мяжу.

Толькі сёлета на рэканструкцыю пункта пропуску пайшло больш за 26 мільярдаў рублёў са сродкаў спецыяльнай інвестыцыйнай праграмы. Яшчэ 5,5 мільярда спатрэбіцца для сканчыэння рэканструкцыі складоў і падсобных памяшканняў.

 

У 2014 годзе ў “Прывалцы” будзе ўсталяваны стацыянарны сканер для дагляду грузаў, які каштуе больш за 1,5мільёна еўра. Пасля “Прывалкі”, такое абсталяванне з’явіцца ў “Брузгах” і “Бераставіцы” на беларуска-польскай мяжы.

 

Паводле http://gpk.gov.by