Гарадзенскія ўлады больш за 8 гадоў не даюць дазволу на будаўніцтва касцёла
Змаганне за права пабудаваць храм каталікі, што жывуць у раёне вуліцы Сухамбаева, вядуць больш за 8 гадоў.
Улады адмаўляюць, спасылаючыся на тое, што, паводле генеральнага плана забудовы Гродна, узвядзенне будынкаў для адпраўлення рэлігійнага культу не прадугледжана.
Парафія штогод накіроўвае ў аблвыканкам і гарвыканкам просьбы аб вылучэнні зямлі пад будаўніцтва касцёла.
Паводле пробашча парафіі кс. Паўла Звяжынскага, пад апошнім лістом стаялі амаль чатыры з паловай тысячы подпісаў.
Пакуль што вернікі збіраюцца на набажэнствы ў невялікай каплічцы, якая даўно не змяшчае ўсіх ахвотных.
Гэта не першы ў Гродне выпадак, калі каталікі вымушаныя змагацца за магчымасць пабудаваць храм.
У 2006 годзе вернікі парафіі Маці Божай Вострабрамскай былі вымушаныя абвясціць галадоўку, і толькі пасля гэтага атрымалі ад уладаў дазвол на будаўніцтва.
Паводле http://znadniemna.pl