Лукашэнка прапануе Гарадзеншчыне асвоіць Калінінград
Лукашэнка расказаў, як пабачыў з верталёта закінутую зямлю ў часе апошніх сумесных з Расіяй вучэнняў, і як прапанаваў Пуціну аддаць яе Беларусі. “Я кажу Уладзіміру Уладзіміравічу: аддай вось гэтыя землі. Мы ўзарэм палі, не трэба іх перадаваць ва ўласнасць” – прыгадаў прэзідэнт размову з расійскіх кіраўніком.
Лукашэнка паабяцаў зрабіць Калінінград “квітнеючай краінай” і дадаў, што Пуцін не быў супраць. Паводле прэзідэнта, развіваць расійскі анклаў магла б Гарадзенская вобласць.
“Гэта моцная вобласць у сельскай гаспадарцы. Яны хутка узаруць, засеюць і нават пабудуюць там малочна-таварныя комплексы. Будуць прадукаваць малако і прадаваць у Літву” – цытуе прэзідэнта “Інтэрфакс-Захад”.
Гэтаксама ў часе канферэнцыі ўспомнілі старшыню гарадзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру. Адна з журналістак сказала што ён – незвычайны чалавек, на што Лукашэнка адказаў: “Вы проста яўрэяў любіце”.