“Нёман” вярнуў сабе камфортную перавагу над мінскім ”Юнацтвам”
“Нёман” – “Юнацтва-Мінск” – 5:2. Шайбы: 0:1 – Развадоўскі (Шафарэнка, Цімчанка, 4.43), 1:1 – Лісічкін (Баярчук, Масленікаў, 7.16), 1:2 – Туркін (12.18), 2:2 – Панцыраў (25.37), 3:2 – А.Усенка (Дрозд, Лапачук, 26.58), 4:2 – Масленікаў (Лісічкін, Баярчук, 42.19), 5:2 – Коршунаў (Лапачук, А.Усенка, 48.18, у большасці).
“Нёман” граў без вядучых бамбардзіраў Аляксандра Мацярухіна і Яраслава Крыстэка, якія ўмацоўваюць “Дынама” ў КХЛ.
Хакеісты “Юнацтва” ў першым перыядзе двойчы выходзілі наперад.
Дынамаўскі фарм-клуб адыграўся хутка пасля пачатку другой 20-хвілінкі і павёў рэй намаганнямі Аляксандра Усенкі. Яму асісціравалі Сяргей Дрозд і станіслаў Лапачук. Лапачук аддаў яшчэ адну перадачу Коршунаву пры заключным узяцці гасцей.
Па выніках гульні гродзенцы застаюцца ўпэўненымі лідэрамі чэмпіянату, хаця і згулялі на 1 матчы меньш за бліжэйшых супернікаў.
Турнірная табліца:
1. “Нёман” (Гродна) – 36 ачкоў (14 матчаў);
2. “Юнацтва-Мінск” – 29 (13);
3. “Хімік-СКА” (Наваполацк) – 27 (15);
4. “Гомель” – 25 (14);
5. “Металург” (Жлобін) – 24 (14);
6. “Шахцёр” (Салігорск) – 19 (13);
7. “Брэст” – 17 (13);
8. “Ліда” – 14 (14);
9. “Віцебск” – 12 (14);
10. “Магілёў” – 1 (13).
Паводле http://www.belta.by