Затрыманы расіянін, які штурмаваў беларуска-польскую мяжу

|

Парушальніка затрымалі памежнікі.

Мужчына выязджаў з Беларусі ў Польшчу. Супрацоўнікі мытні западозрылі яго ў кантрабандзе цыгарэт і вырашылі дагледзіць іншамарку ў комплексе «RAPISKAN».

Каб пазбегнуць адказнасці за кантрабанду, расіянін паспрабаваў прарвацца назад у Беларусь.

Супрацоўнік мытні зрэагаваў аператыўна і перадаў інфармацыю памежнаму нараду.

Убачыўшы сродкі прымусовага спынення, парушальнік вырашыў спыніцца па ўласнай волі.

 

Пасля затрымання расіяніна, ягоную машыну ўсё ж дагледзілі і знайшлі 280 пачак цыгарэт.

Кантрабанда на 2,6 мільёна рублёў была схаваная пад пярэдняй панэллю, у нішах дзвярэй і пад абшыўкай крышкі багажніка.

 

За парушэнне рэжыму пункта пропуска грамадзянін Расіі аштрафаваны і дэпартаваны з Беларусі. Іншамарка 2008 года выпуску коштам 350 мільёнаў да рашэння суда засталася ў Беларусі.

 

Паводле http://gpk.gov.by