Гарадзенцаў пазнаёмяць з экалагічна чыстымі тэхналогіямі
Гаворка пойдзе пра перапрацоўку і выкарыстанне другасных рэсурсаў, энергазберагальныя і матэрыяльназберагальныя тэхналогіі і абсталяванне.
На выставе, што адкрыецца на базе моладзевага цэнтра, будуць прадстаўленыя найноўшыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі.
У тым ліку – шматфункцыянальнае ахоўнае пакрыццё для будаўнічых матэрыялаў, шматфункцыянальнае цеплаправоднае прыстасаванне (парадынамічны тэрмасіфон), энергазберагальны робат-маніпулятар для пылагерметызацыі электратэхнічных вырабаў ды іншае.
Даследчыкі і навукоўцы прадставяць каля 50 дакладаў, прапановы па перапрацоўцы нетрадыцыйнай сыравіны і другасных рэсурсаў, абмяркуюць пытанні экалогіі і эканомікі альтэрнатыўных крыніц энергіі.
У канферэнцыі, якая праводзіцца ў Гродне ў дзесяты раз, возьмуць удзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстану, Польшчы, Літвы ды іншых краін.
Арганізатары форума – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследванняў, Інстытут цепла- і массаабмену імя Лыкава, Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння, Беларускае дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі, Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://static.relax.by