Перавышэнне радыяцыйнага фона ў 200 разоў зафіксавалі памежнікі ў “Брузгах”

|

Група радыяцыйнай хімічнай бяспекі Гродзенскай памежнай групы выявіла крыніцу выпраменьвання – 51-гадовую жыхарку Гродна.


Жанчына вярталася дамоў на рэйсавым аўтобусе “Беласток-Гродна”.

 

Яна паказала дакументы, паводле якіх праходзіць курс лячэння ад анкалагічнага захворвання ў нямецкай клініцы.

У арганізм гарадзенкі ўведзены медыцынскі ізатоп, які дае радыяцыйны фон 40 мкЗв/ч пры норме 0,2.

 

Жанчыну вывелі з аўтобуса ў бяспечную зону, але пазьней усё ж прапусцілі ў Беларусь.

 

Падобны выпадак здарыўся ў траўні ў пункце пропуску “Катлоўка”.

Літоўска-беларускую мяжу тады перасякаў жыхар Вільні, які на адлегласці 0,5 метра выпраменьваў 65 мкЗв/ч.

Грамадзянін Літвы тады таксама меў аналагічныя дакументы, аднак, паводле патрабаванняў бяспекі, зацьверджаных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, крыніца такога радыяцыйнага выпраменьвання не можа быць дапушчаная на тэрыторыю краіны.

Мужчыне давялося вярнуцца ў Літву.

 

Паводле http://gpk.gov.by