Віктару Сазонаву – 50!

|

Гарадзенскі літаратар, праваабаронца і ветэран нацыянальнага руху адзначае юбілей.


Жыццялюб з-пад Гальшан, які нарадзіўся за 100 год пасля паўстання 1863 г., муж, бацька, разведчык спецназу паводле вайсковай спецыяльнасці, літаратар, журналіст, праваабаронца… – усё гэта Віктар Сазонаў.

 

З канца 1980-х ажно да апошняга часу без Сазонава не абыходзіўся хіба ніводзін мітынг у горадзе, а ў выпадку штрафаў ці юрыдычных калізій усе грамадскія актывісты дакладна ведалі да каго звяртацца.

Сазонаў паліць расейскі сцяг, Каложскі парк, 25 сакавіка 1999

 

Наперадзе калоны, 25 сакавіка, 1999 Горадня

 

Пасля чарговага суда, 2013

 

Знакамітыя “Занатоўкі кантрабандыста” сталі ўжо легендай і навечна прывязалі да пана Віктара імідж бывалага “памежнага пірата”. Пасля была чарговая кніга “Сандалі мітрапалітыка” і, нарэшце, у 2013-м выйшла ягоная “Паэзія прозы” (больш падрабязна аб кнізе – бліжэйшым часам на “ТС”).

 

“Твой Стыль” віншуе выдатнага гарадзенца, зычачы і надалей падбадзёрваць навакольных сваім аптымізмам і нязломнай любоўю да жыцця, пане Віктар, са святам!

 

Здымкі з архіву ТС і МФ