Гарадзенцамі, якія парушаюць правілы ўтрымання хатніх жывёл, зоймецца міліцыя

|

Сёлета ў Гродне зарэгістравана 8 выпадкаў шаленства сярод жывёл, 6 з іх – у хатніх катоў і сабак, па адным – у бадзялага ката і лісы.

За апошнія 9 месяцаў 124 чалавекі захварэлі на мікраспарыю.

У асноўным гэта дзеці да 14 гадоў (75,5%), якія падхапілі заразу ад безнаглядных  катоў.

Дзеля прафілактыкі распаўсюду шаленства і мікраспарыі “Спецаўтагаспадарка” павінна знізіць колькасць бадзялых жывёл на тэрыторыі горада.
Паводле меркавання міжведамаснага Савета, пакуль “Спецаўтагаспадарка” працуе недастаткова.

Асноўнай прычынай распаўсюду шаленства спецыялісты лічаць тое, што не ўсім хатнім катам і сабакам робяцца прышчэпкі.

Зрабіць поўную імунізацыю немагчыма з-за недастатковага ўліку хатніх жывёл ЖЭСамі.

У гэтым часта вінаватыя гаспадары, якія хаваюць звесткі пра сваіх гадаванцаў, не ставяць іх на ўлік.

Службовыя асобы, вінаватыя ў невыкананні планаў па ўліку хатніх жывёл, зніжэнні колькасці бадзялых катоў і сабак, будуць ппрыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.

 

Ад нападаў жывёл за паўгады пацярпелі 968 жыхароў Гродзенскай вобласці
Колькасць выпадкаў захворванняў шаленствам на Гарадзеншчыне за 8 месяцаў з пачатку 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 7,3%. Найбольш – у Гродне, Гродзенскім і Лідскім раёнах.

 

Паводле http://grodno.gov.by