“Школа маладога журналіста-17” працягвае набор!

|

“Школа маладога журналіста” – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

 

За час навучання ты даведаешся, адкуль браць інфармацыю для сваіх матэрыялаў, навучышся пісаць навіны і аналітычныя артыкулы, рабіць фота і відэарэпартажы, пройдзеш практыку ў рэдакцыі інтэрнэт-парталу “Твой стыль” і ў іншых выданнях.

 

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-17“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 гадоў і вышэй.

 

     
 

Вашыя АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ мы чакаем да 11 лістапада на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (першы паверх), з 11:00 да 14:00 (акрамя суботы і нядзелі).

 
     

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8 (029) 587-43-90 (Інга) і email: shmzh.hrodna@gmail.com.

 

Арганізатарам курса “ШМЖ” з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”. За 16 гадоў дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.

 

     
 

Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 г. За 16 гадоў праз ШМЖ прайшло больш за 350 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.


Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць у газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, “Комсомольская правда”, на тэлеканале АНТ, “Радыё Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, партале TUT.BY, а таксама ў замежных СМІ. З некаторымі нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на старонках блога: shmzh.blogspot.com