Сур’ёзная аварыя на Паповіча: Audi А8 сутыкнулася лоб у лоб з Dacia

|

За стырном Dacia была жанчына – яе шпіталізавалі, хаця, па словах супрацоўніка ДАІ, які афармляў здарэнне, стан не быў цяжкі. У Audi ехалі тры хлопцы – іх удар толькі трошку патурбаваў. У абедзьвух машын моцна пашкоджаны перад.

Відэа карыстальніка Гродзенскага форума KIRILLblЧ

 

Праз ДТЗ на вуліцы Паповіча каля гадзіны быў перакрыты рух у абодва бакі – стварылася вялікая чарга тралейбусаў.

 

Здымкі autogrodno.by