Уладзімір Качан прапанаваў спосабы ўшанавання знакамітых гарадзенцаў (відэа)
У прэзентацыі прапануецца некалькі варынтаў, пры чым, дастаткова арыгінальных, манументаў Давыду Гарадзенскаму, Тызенгаўзу, Стэфану Баторыю, Вітаўту…
Патрэба такіх помнікаў даўно наспела і гродзенцы ўжо неаднаразова выказваліся аб тым, якіх герояў яны хочуць бачыць на сваіх вуліцах і плошчах.
Між тым ніводзін з праектаў пакуль не рэалізаваны, хаця помнік Максіму Багдановічу збіраліся паставіць ужо ў канцы 2011 або пачатку 2012 г.
Фота art.grodno.su
Даведка ТС:
Уладзімір Качан нарадзіўся ў 1958 г. у Гродне. Скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў (1987). Сябра Беларускага саюза мастакоў і Амерыканскай партрэтнай Асацыяцыі (Portrait Society of America).
Аўтар такіх мастацкіх праектаў, як “Свяціцелі зямлі Гарадзенскай”, партрэтнай галерэі гарадзенскіх губернатараў, кіраўнікоў Нацбанка Беларусі, рэктараў і прафесароў усіх трох гарадзенскіх універсітэтаў.