Гродзенскі цэнтр кітайскай мовы і культуры атрымаў статус кабінета Канфуцыя

|

Цяпер перад універсітэтам адкрываюцца выдатныя перспектывы ў развіцці гэтага кірунку.

Фінансаванне кабінета будзе весціся Дзяржаўнай канцэлярыяй КНР па міжнародным распаўсюдзе кітайскай мовы. Першыя 10 тысяч даляраў ужо вылучаныя.

Акрамя таго, пасольства КНР і канцэлярыя бясплатна перададуць вучэбна-метадычную і навуковую літаратуру, фінансуюць сумесныя праекты ў галіне кітаезнаўства, аплочваюць стажыроўкі беларускіх выкладчыкаў у Кітаі і працу кітайскіх выкладчыкаў у Гродне.

 

Адкрыццё кабінета Канфуцыя дало ўніверсітэту права ўдзельнічаць у сусветных і еўрапейскіх форумах інстытутаў Канфуцыя і магчымасць знаёміцца з сусветным досьведам вывучэння кітайскай культуры.

 

Кітайская мова выкладаецца ў ГРДУ імя Янкі Купалы як другая замежная на спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”.

Разглядаецца магчымасць выкладання кітайскай мовы як першай і адкрыцця спецыяльнасці “лінгвакраіназнаўства” па профілі “кітаязнаўства”.

Садзейнічаць у гэтым абяцаюць Пасольства КНР, Інстытут Канфуцыя і Дзяржаўная канцэлярыя КНР па міжнародным распаўсюдзе кітайскай мовы.

 

На сёння ў Беларусі працуе 4 кабінета Канфуцыя – у Гомелі, Гродне, 2 ў Мінску. Іх стварэнне плануецца таксама ў Магілёве і Віцебску.

Па ўсім свеце колькасць кабінетаў Канфуцыя перавысіла тысячу.

 

Паводле http:// belta.by

Здымак http://fafka.ru