Лёс Святога балота каля Гродна вырашаць на грамадскіх слуханнях

|

Кропку ў спрэчках павінны паставіць грамадскія слуханні, якія з удзелам мясцовых жыхароў, працоўных торфабрыкетнага завода і ўсіх ахвотных пройдуць 2 лістапада.

Зацікаўленыя бакі сустрэнуцца ў Доме культуры аграгарадка “Азёры”.

 

Рашэнне пра тораздабычу прымае Міністэрства эканомікі.

На баку абаронцаў Святога балота – Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

 

Энэргетыкі маюць добра зразумелыя аргументы.

250 га, якія збіраюцца адрэзаць ад Святога балота, павінны працягнуць працу торфабрыкетнага завода “Верцялішкі”, запасаў сыравіны ў якога засталося на 7-10 гадоў, да 20 гадоў. У выніку, 160 працаўнікоў захаваюць працу, а мясцовыя жыхары будуць забяспечаныя мясцовым відам паліва.

На слуханнях прадстаўнікі “Белпалгазу” збіраюцца прадставіць альтэрнатыўны варыянт зменаў межаў заказніка “Азёры”, які мог бы задаволіць абодва бакі. Шукаюцца магчымасці  весці здабычу тору такім чынам, каб уплыў на наваколле быў мінімальны.

 

Аднак навукоўцы, якія ў жніўня 2012 года даследвалі спрэчны кавалак заказніка, робяць несуцяшальныя прагнозы.

Паводле супрацоўнікаў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Купрэвіча НАН Беларусі, з-за распрацоўкі тарфянікаў каля
Гродна ўжо сышла вада з возера Суботняе.

Працы на Святом балоце прывядуць да знікнення азёраў Глінец і Шчуч’е.

Пры гэтым заказнік “Азёры” – адна з самых перспектыўных зон для развіцця турызму.

Тут размешчаны санаторый “Азёрны” Нацбанка Беларусі і створная інфраструктура для адпачынку і аздараўлення.

 

 

 

Паводле http://www.vgr.by

Здымкі http://perspektiva-info.byhttp://start-hunting.by