Скажы фанату за каманду балець…
Яшчэ да пачатку матча лідскія балельшчыкі нападпітку мелі размову з мясцовымі супрацоўнікамі міліцыі. Некаторым так і не давялося трапіць на стадыён. Аднак нешматлікая кампанія лідскіх балельшчыкаў усё ж змагла падтрымаць улюбёнцаў з трыбунаў стадыёна.
Пасля забітага лідчанамі голу тры прыезджыя балельшчыкі выскачылі на стадыён павіншаваць футбалістаў. За імі памкнула утрая болей мясцовых праваахоўнікаў. Пакуль парушальнікаў круцілі наўпрост на газоне стадыёна, сустрэча хвіліны на тры была прыпыненая. Па просьбе футбалістаў “Ліды” фанатаў вывелі за межы стадыёна. І толькі потым гульня працягвалася.
Паводле “Газета Слонімская”