Ствараецца электронны пуцяводнік па безбар’ерным Гродне

|

Зборам інфармацыі для пуцяводніка займаецца гарвыканкам і Гродзенская аб’яднаная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”.

Саму праграму бясплатна распрацуюць студэнты ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама прымае прапановы па зместу пуцяводніка на эл.адрас soczaschita@mail.ru.

 

Пуцяводнік у 2014 годзе размесцяць на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Стваральнікі праграмы спадзяюцца, што гэтая інфармацыя дапаможа палепшыць якасць жыцця гарадзенцаў  з абмежаванымі магчымасцямі.

 

Паводле http://grodno.gov.by