Сустрэча над Нёманам
Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валер Варанецкі. Па яго словах, падчас сустрэчы прэм’ер-міністраў Беларусі і Літвы плануецца паставіць папярэдныя подпісы на дамове аб рэжыме мяжы і падпісаць пагадненне аб парадку перасячэння мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў.
У сваю чаргу, намеснік главы знешнепалітычнага ведамства Літвы Эвалдас Ігнатавічус адзначыў, што прэм’еры маюць намер абмеркаваць эканамічнае супрацоўніцтва, транспартныя пытанні, выкарыстанне Клайпедскага порту і ўзаемадзеянне ў сферы энергетыкі. Ён падкрэсліў, што Літва выступае за наступныя крокі ў лібералізацыі візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Літва мае намер ініцыянаваць крокі па зніжэнні кошту шэнгенскіх візаў для Беларусі, дадаў Ігнатавічус.
Паводле БелаПАН