МАЗы супраць раварыстаў

|

У Наваградку 70-гадовы  раварыст паварочваў з другараднай дарогі на галоўную і трапіў пад спадарожны лесавоз.

Кіроўца аўтацягніка  “МАЗ” бачыў, што чалавек на ровары змяшчаецца ў ягоны бок, спрабаваў пазбегнуць наезду, але не здолеў.

Раварыст трапіў пад задняе правае кола грузавіка і загінуў на месцы.

 

Наезд у Бераставіцкім раёне скончыўся для раварыста толькі траўмамі.

На гравійнай дарозе сталага чалавека на ровары збіў свеклавоз. Вясковец кіраваўся ў краму за хлебам. Кіроўца “МАЗа” бачыў, што ровар змяшчаецца ў бок і паспрабаваў яго аб’ехаць, але той узяў яшчэ лявей.

Збіты раварыст патлумачыў, што нічога не чуў з-за моцнага ветру.

Апошні выпадак здарыўся ў Іўеўскім раёне.

65-гадовага пенсіянера збіла бятонамяшалка.

Разам з дачкой яны ехалі ўздоўж трасы. Каля вёскі Саўгуці  жанчына паспела павярнуць налева, а яе бацька пачаў манёўр непасрэдна перад “МАЗам”.

Кіроўца тармазіў, звярнуў у бок і спыніўся на паласе сустрэчнага руху, аднак усё ж наехаў на раварыста.

Пацярпелы памёр ў рэанімацыі праз паўтары гадзіны пасля здарэння.

 

Паводле http://gaigrodno.by