У Кузніцы і Баброўніках па зялёных калідорах прапусцяць тых, хто едзе на могілкі
На гэты ўікэнд прыпадаюць традыцыйныя для каталікоў дні ўспаміну памерлых: свята Усіх святых і Усіх памерлых верных, адпаведнік дахрысціянскіх Дзядоў.
“Адмысловыя зялёныя калідоры прызначаны для падарожных, якія не маюць з сабой тавараў для абавязковага дэкларавання і не парушаюць лімітаў увозу”, – нагадвае сайт Мытнай палаты ў Беластоку. Зялёныя калідоры былі створаныя акурат для тых, хто падарожнічае выключна ў турыстычных або працоўных мэтах. На бліжэйшыя тры дні да гэтага спісу дадасца і наведванне могілак.
Польскія мытнікі нагадваюць, што спроба кантрабанды праз зялёны калідор караецца максімальна магчымым пакараннем.
Здымак bialystok.uc.gov.pl