На Ваўкавыскай АЗС загінула жанчына
Пажылая жанчына прыбірала тэрыторыю запраўкі каля фураў.
Кіроўцы спалі.
Адзін з іх прачнуўся і стаў здымаць аўтамабіль з ручнога тормаза.
Аўтацягнік пакаціўся назад. Заціснутая паміж вялікагрузамі жанчына памерла на месцы.
Яна ўладкавалася на працу 3 тыдні таму.
Паводле http://belapan.by