Працуеш дома – даплаці

Уласнікам жылых памяшканняў і па сумяшчальніцтву “офісаў” будзе зроблены пераразлік платы за тэхнічнае абслугоўванне, камунальныя паслугі і адлічэнняў на капрамонт жылога дома, зыходзячы з усталяваных для насельніцтва коштаў і тарыфаў на гэтыя паслугі. Згодна Пастанове Савета Міністраў №774 пераразлік будзе зроблены за перыяд з даты, пазначанай у пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі такога прадпрыемства (аднак не раней за 11 кастрычніка 2007 года) да 31 снежня 2008 года, але не больш за 12 месяцаў.

Здымак паводле telegraf.by