У Гродне “Фальксваген” уехаў у натоўп людзей
Пад коламі апынуліся людзі, якія пераходзілі дарогу.
Адзін з пацярпелых трапіў у шпіталь, другі атрымаў лёккія траўмы. Кіроўца, праігнараваўшы сігналы супрацоўнікаў ДАІ, з месца здарэння з’ехаў. Яго пераследавалі чатыры экіпажы ДАІ.
Праз некалькі хвілін пасля здарэння парушальнік павярнуў на вуліцу Мікалаева, ударыўся ў слуп і быў затрыманы супрацоўнікамі ДПС.
Падрабязнасці ДТЗ прэс-служба Гарадзенскай ДАІ абяцае паведаміць заўтра.
Паводле gaigrodno.by