Зруйнавалі дом на Віленскай, 20
Дом удала выкарыстоўваў перапад рэльефу і выдатна ўпісваўся ў наваколле. На брандмаўэры меў цікавы сучасны манументальны дэкор у тэхніцы сграфіта.
Вось так гэты домік выглядаў у 2008 г. Здымак вышэй і ніжэй – блогера yardkeeper.
Падчас дэмантажу мансарды рабочымі былі знойдзены цікавыя артэфакты: некалькі дзясяткаў падшывак судовых спраў ІІ п. ХІХ ст.