Рух па перакрыжаванні Дзяржынскага-Курчатава закрылі на 3 тыдні
З 9 гадзін 11 лістапада да 17 гадзін 30 лістапада інакш пойдуць аўтобусы:
№ 9: Зарыца–вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. Белыя Росы – вул. Ліможа – вул. Брыкеля – вул. Дзяржынскага – вул. 17 Верасня – вул. Каханоўскага–вул. Ціміразева – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага –вул. Брыкеля – вул. Ліможа – вул. Белыя Росы – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце;
№ 16: Вішнявец – вул. Брыкеля (без зменаў), далей: вул. Ліможа – вул. Белыя Росы – Дзевятоўка (разваротнае кола тралейбусаў) і назад у тым жа кірунку;
№ 16Э: рынак «Паўднёвы» – вул. Брыкеля (без зменаў), далей: вул. Ліможа – вул. Белыя Росы – Дзевятоўка (разваротнае кола тралейбусаў) і назад у тым жа кірунку;
№ 17: СШ № 3 – вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. Брыкеля – вул. Ліможа – вул. Белыя Росы – Дзевятоўка (разваротнае кола тралейбусаў) і назад у тым жа кірунку;
№ 28: Вішнявец – вул. Курчатава (без зменаў), далей: вул. Дзяржынскага – вул. Белыя Росы – Дзевятоўка – 5 і назад у тым жа кірунку;
Дадатковы маршрут № 54: Дзевятоўка – вул. Белыя Росы – вул. Ліможа – вул. Брыкеля – вул. Дзяржынскага – вул. Курчатава – вул. Урублеўскага і назад у тым жа кірунку;
Маршруткі № 10т «Фолюш – Дзевятоўка – 5», № 12т «Фолюш – Дзевятоўка-5» курсуюць у аб’езд зачыненага кавалка дарогі.
Тралейбусныя маршруты:
№ 7: Будаўнічы ліцэй – Рамбыттэхніка (без зменаў), далей: вул.Максіма Горкага – вул. А.Дубко – вул. Брыкеля. У адваротным кірунку: вул. Дзяржынскага – вул. Сацыялістычная і далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 10: Фолюш – вул.Урублеўскага (без зменаў), далей:в ул. Курчатава – БелТАПАЗ, назад – у тым жа кірунку;
№ 11: «Вуліца Брыкеля» -вул. Дзяржынскага –в ул. Сацыялістычная і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: Гродна Азот – Рамбыттэхніка (без зменаў), далей: вул. Максіма Горкага – вул. А. Дубко – «Вуліца Брыкеля»;
№ 12: Хімвалакно – вул. Урублеўскага (без зменаў), далей: вул. Курчатава – БелТАПАЗ, назад у тым жа кірунку;
Маршрут № 17 «Дзевятоўка – вул. Маладзёжная» часова курсаваць не будзе.
Здымак http://avtoportal76.ru