У Гродне пройдзе чацвёрты ІнвестУікэнд

ІнвестУікэнд гэта некамерцыйнае мерапрыемства, у якім удзельнічаюць як пачаткоўцы, гэтак і дасведчаныя бізнесмены, эксперты і інвестары. Удзельнікі змогуць пракансультавацца, знайсці партнёраў, кліентаў, набраць людзей у каманду.

 

Да ўдзелу запрашаюцца асобы з новымі ідэямі ў сферы бізнесу. Заяўнік бізнэс-ідэі самастойна распрацоўвае праект і рыхтуе прэзентацыйныя матэрыялы для абароны ў дзень прэзентацыі.

 

Эксперты вызначаць пераможцаў у трох намінацыях: “Найбольш камерцыйна перспектыўны праект”, “Найбольш інавацыйны праект”, “Наймацнейшая каманда/аўтар”. Пераможцаў чакаюць прызы ад кампаній-партнёраў: дыпломы 1-ай, 2-ой і 3-яй ступені і, адпаведна, грашовыя ўзнагароды 3.000.000, 2.000.000 і 1.000.000 рублёў.

 

     
 

Чацвёрты гарадзенскі ІнвестУікэнд адбудзецца 23 лістапада 2013 года, пачатак у 9.30.


Месца правядзення: г. Гродна, вул. Горкага, 95 (факультэт эканомікі і кіравання ГрДУ)


Падрабязную праграму глядзі тут

 
     

 

Каб прыняць удзел у ІнвестУікэндзе трэба зарэгістравацца на сайце investweekend.by.

 

Дадатковая інфармацыя на сайце fincentr.by, investweekend.by і па тэлефонах 742227, 720057.

 

     
 

Чытайце таксама:

 

Другі гарадзенскі InvestWeekend: голыя ідэі інвестараў не цікавяць

 
     

 

Здымак investweekend.by