На пазачарговым суботніку працавалі 15 тысяч гарадзенцаў
На добраўпарадкаванне горада ў гэты дзень выйшлі чыноўнікі і прадстаўнікі органаў улады: супрацоўнікі Гродзенскага гарвыканкама, адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, падаткавай інспекцыі, сацыяльных службаў.
Давялося папрацаваць працоўным жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сістэмы адукацыі, прадстаўнікам “Белтэлекаму”, “Гроднахлебпраму”, “Гранітэксу”, “Гродна Азоту”, “Белкарду”, шклозавода “Нёман”, Гродзенскага механічнага завода і ААТ “Белвторполімер”.
У дварах дамоў па вуліцы Пушкіна 32,38, Таўлая 42-44, пр-та Касманаўтаў абсталяваныя діцячыя і спартыўныя пляцоўкі.
Прыбраныя лесапаркавыя зоны і безгаспадарчыя тэрыторыі па вуліцах Урублеўскага, Курчатава, Болдзіна.
У Гродзенскім заапарку пасадзілі 111 дрэваў і 65 кустарнікаў. Больш за тысячу новых дрэваў з’явілася ў мікрараёне Альшанка, каля дамоў па вуліцах Пушкіна, Будзёнага, Ціміразева, 17 Верасня, пр-та Янкі Купалы, на плошчы Дзекабрыстаў.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://www.expertpost.ru