Гродзенскі “Нёман” узмацняць хакеісты мінскага “Дынама”

|

У Гродна камандыруюцца брамнік Ян Шэляпнёў, абаронцы Іван Усенка і Яўген Лісавец, форварды Аляксандр Паўловіч і Анатоль Пратасеня.

Мінскае “Дынама” называе паспяховы выступ “Нёмана” ў Кантынентальным кубку адным з сваіх прыярытэтаў у сёлетнім сезоне.

Раней Міжнародная федэрацыя хакея забараніла гродзенскаму “Нёману” прыцягваць у склад каманды на час паўфінальнага турніра гульцоў іншых беларускіх клубаў. За ігнараванне забароны гарадзенцам маглі залічыць тэхнічныя паразы ў матчах у Войенсе. “Нёман” можа разлічваць толькі на гульцоў каманд сваёй клубнай структуры і мінскага “Дынама”.

 

22 лістапада “Нёман” згуляе з нарвескім “Ставангерам”, 23 – з дацкім клубам “Сендэрюйске Войенс”, 24 – з венгерскім “Дунайварошэм”. Пераможца квартэту выйдзе ў суперфінал.

Суперфінальны турнір адбудзецца 10-12 студзеня 2014 года ў Руане (Францыя). Ужо вядомыя 2 ўдзельніка: “Данбас”(Україна) і мясцовы “Руан”, да якіх далучацца 2 пераможцы суперфінальных груп.

Кантынентальны кубак разыграецца з сезона 1997/98. Двойчы, у 2007 і 2011 гадах, перамогу заваёўвала  мінскае “Юнацтва”.

 

Паводле http://www.belta.by