Фотафакт: гарадзенцам прапануюць купіць “візу ад мэра Варшавы”
Наш чытач dieter некалькі дзён таму заўважыў такую аб’яву на прыпынку грамадскага транспарту па вул. Перамогі, насупраць офіса “Плодаагароднінасэрвіса”.
“Асабліва ўразіла віза ад мэра Варшавы. Гэта як – персанальна? Зусім іншапланетны бізнес! Дзе кантралюючыя органы?” – задаецца пытаннямі наш чытач.
“Твой стыль” хоча толькі звярнуць “бізнесоўцам” адну ўвагу: мэр горада і ваявода – зусім розныя пасады. Будзьце ўважлівыя пры падрыхтоўцы такіх аб’яў.