Сямён Шапіра стаў старшынёй Мінаблвыканкама. Новы кіраўнік Гарадзеншчыны – Краўцоў
Новы кіраўнік аблвыканкама – Уладзімір Краўцоў – “усходнік”. Нарадзіўся ў Ленінградскай вобласці, усю прафесійную кар’еру рабіў у Магілёве. З 1979 да 1991 – працаваў у структурах камуністычнай партыі. У 2001-2002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рынкавых адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 гадах быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 гадах – першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. З 2012 года з’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.