Партыю медабсталявання на 5 мільярдаў рублёў канфіскавалі гродзенскія мытнікі
Аўтамабіль кіраваўся з Галандыі на тэрыторыю Мытнага саюза.
Паводле дакументаў, перавозілася медабсталяванне, аднак звесткі пра вагу груза, пазначаныя ў таварных накладных істотна разыходзіліся з сапраўднай вагой.
Транспартны сродак накіравалі на дагляд.
У выніку выявілі 17 500 адзінак тавару, не ўпісаных у дакументы.
“Лішняе” медыцынскае абсталяванне затрымалі і распачалі праверку.
Паводле http://belta.by
Здымак http://img-fotki.yandex.ru