Наведнікі Лідскага замка змогуць скарыстацца бясплатнай аўдыёэкскурсіяй
Спампаваць дадатак можна перад уваходам у замак. Тут размешчана падрабязная інструкцыя, пазначаны QR-код, скарыстаўшыся якім таксама можна спампаваць праграму.
Распрацаваў мабільны аўдыёгід – супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Мікалай Іода.
Акрамя тэкста экскурсіі запампоўваюцца фотаздымкі і тэкставае апісанне.
У дадатак турысты таксама атрымліваюць доступ да інфармацыі пра некалькі дзесяткаў музеяў свету.
Пілотны аўдыёгід па Лідскім замку пакуль складаецца з 8 раздзелаў. У бліжэйшы час будуць створаныя асобныя аўдыёгіды, якія распавядаюць пра гісторыю Ліды, асноўныя экспазіцыі музея.
Да рускай мовы дададуцца тэксты па-беларуску, па-ангельску, на польскай і літоўскай мовах.
Паводле http://belta.by