“Юнацтва” мацней за “Нёман” з лікам 2:0

|

У пераможцаў вызначыліся Алег Шафарэнка і Павел Развадоўскі.

“Юнацтва” – “Нёман” (2:0  0:0, 0:0, 2:0)

 

Шайбы закідвалі:

1:0 Алег Шафарэнка (Павел Развадоўскі) 41:20

2:0 Павел Развадоўскі (Алег Цімчанка, Алег Шафарэнка) 44:16

 

Дзмітрый Краўчанка пасля матчу:

“У гульні было ўсё: і рызыка, і спартыўная злосць , і гульня да гала. За 60 хвілін адбывалася многае, аж да таго, што гульцы на эмоцыях хапалі чужыя клюшкі.

 

У мяне, у прынцыпе, няма прэтэнзій да каманды, акрамя аднаго моманту. Калі ў першым і ў другім перыядах мы праяўлялі цярпенне да гульні, то ў трэцім гэта гульнявое цярпенне ў кожным моманце мы страцілі. Няхай і літаральна на некалькі хвілін, але гэта было супраць нас.

 

Гульня доўжыцца 60 хвілін і канцэнтравацца, тым больш з камандай “Юнацтва”, трэба ўсе 60 хвілін. Калі зараз нас не хапіла, то, дай Бог, каб мы разабралі памылкі, і нас хапіла на наступныя гульні чэмпіянату Беларусі і Кантынентальнага Кубка. А ўвогуле, хлопцы аддаваліся гульне, таму ўдзячны ім, заўзятарам і трэнерам за добрую гульню”.

 

Нагадаем, гэта другое запар паражэнне ў гарадзенцаў. Зусім нядаўна “Нёман” саступіў “Шахцёру”.

 

Усухую абыграўшы ў пятніцу гарадзенскі “Нёман”, каманда Міхаіла Захарава ўшчыльную наблізілася да верхняга радку турнірнай табліцы – зараз ад лідара мінчан аддзяляе толькі адно ачко.

 

18 лістапада падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі правядуць апошні свой матч перад удзелам у Кантынентальным Кубку, супернікам гарадзенцаў будзе ХК “Віцебск”.

Здымак junost.org